«На Херсоншчыне зафіксаваны выпадкі ўручэння позваў менавіта на мабілізацыю, пасля таго як мясцовыя прыйшлі ў фэйкавыя ваенкаматы для ўдакладнення звестак. Пры гэтым «удакладніць звесткі» павінны ўсе мужчыны рэгіёну», гаворыцца ў паведамленні.
Цэнтр нацыянальнага супраціву ўдакладняе, што раней акупанты стварылі так званыя «федэральныя камісарыяты» на акупаваных тэрыторыях Херсонскай і Запарожскай абласцей.
Мабілізацыя жыхароў акупаваных тэрыторый з'яўляецца грубым парушэннем міжнароднага права.
вх