Беларуская Служба

Прэмію Сахарава Еўрапарламент прысудзіў загінулай у Іране Джыне Махсе Аміні і руху пратэсту краіны «Жанчыны, жыццё, свабода»

19.10.2023 14:11
Jinia Mahsie Amini i irańskiemu Ruchowi Kobieta, Życie, Wolność laureatami Nagrody im Sacharowa za Wolność Myśli
Jinia Mahsie Amini i irańskiemu Ruchowi Kobieta, Życie, Wolność laureatami Nagrody im Sacharowa za Wolność Myśli © EPA-EFE/WAEL HAMZEH / europarl.europa.eu

Джыну Максу Аміні (Jina Mahsa Amini) у верасні 2022 года затрымалі супрацоўнікі паліцыі па абвінавачанні ў няправільным нашэнні хіджабу. З паліцэйскага ўчастка дзяўчыну павезлі ў лякарню, дзе праз некалькі дзён яна памерла. Сваякі Аміні лічаць, што прычынай яе смерці стала збіццё супрацоўнікамі сілавых структур. Пасля яе смерці ў Іране пачаліся пратэсты пад лозунгам «Жанчыны, жыццё, свабода».

«Жорсткае забойства 22-гадовай Джыны Масхы Аміні прывяло да нараджэння руху «Жанчына, жыццё, свабода». Еўрапарламент пачуў ваш голас, свет убачыў вас, мы на вашым баку», – сказаў старшыня Еўрапарламента.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца на снежаньскай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу. У мінулым некалькі лаўрэатаў прэміі Сахарава атрымлівалі Нобелеўскую прэмію міру.

Прэмія Сахарава была зацверджана Еўрапарламентам у 1988 годзе і ўручаецца асобам, якія «зрабілі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека па ўсім зямным шары». Яна названа ў гонар савецкага праваабаронцы і дысідэнта Андрэя Сахарава.

У 2004 годзе прэмію Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-ым – Аляксандр Мілінкевіч, а ў 2020-ым – Дэмакратычная апазіцыя Беларусі.

IAR / вх