У суботу, 21 кастрычніка, у сталіцы Егіпта Каіры адбудзецца міжнародны саміт па мірным урэгуляванні канфлікту паміж Ізраілем і палестынскім ХАМАС, які кантралюе сектар Газа.
Некалькі лідараў блізкаўсходняга рэгіёну абвясцілі аб сваім удзеле, у тым ліку прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі, прэзідэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас і кароль Бахрэйна Хамад бен Іса Аль Халіфа.
Чакаецца, што ў саміце таксама возьмуць удзел прэм'ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні, прэмʼер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс, прэмʼер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс, а таксама міністры замежных спраў Германіі – Аналена Бэрбок, Францыі – Катарына Калона і Вялікабрытаніі – Джэймс Клеверлі.
Таксама будуць прысутнічаць старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, кіраўнік вонкавай палітыкі ЕС Жазэп Барэль і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
IAR/нг