Беларуская Служба

ЗША і Еўрасаюз аднадушныя ў дачыненні да Ізраіля і Украіны

21.10.2023 06:21
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль сустрэліся ў Белым доме з прэзідэнтам Джо Байдэнам.
    ,       ,            ,                    .
Старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль, старшыяня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль, міністр фінансаў ЗША Джанет Елен і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас сустрэчы ў зале кабінета міністраў Белага дома ў Вашынгтоне.EPA/Al Drago / POOL Dostawca: PAP/EPA.

Падчас сустрэчы, вядомай як саміт ЗША-Еўрасаюз, абодва бакі заявілі аб падтрымцы Украіны і падтрымалі права Ізраіля абараняцца ад нападаў ХАМАС.

Урсула фон дэр Ляен і Шарль Мішэль правялі ў Белым доме дзве з паловай гадзіны. Старшыні Еўрапейскай рады і Еўракамісіі правялі асобныя сустрэчы з Джо Байдэнам і ўдзельнічалі ў сустрэчы пашыранай дэлегацыі.

Прэзідэнт ЗША заявіў, што трансатлантычныя адносіны ўмацаваліся з пачатку яго прэзідэнцтва. «Разам мы падтрымалі адважны народ Украіны перад абліччам агрэсіі Пуціна. Разам мы супрацьстаялі эканамічным выклікам і ўсталявалі стандарт у адносінах з Кітаем. Цяпер разам мы падтрымліваем Ізраіль перад тварам жахлівай тэрарыстычнай атакі ХАМАС», — сказаў Байдэн.

Мішэль і фон дэр Ляен падкрэслілі, што Ізраіль мае права на самаабарону, паважаючы міжнароднае гуманітарнае права. «Падзеі на Блізкім Усходзе не адцягнуць нас ад неабходнасці рашуча падтрымліваць Украіну», — сказала старшыня Еўракамісіі.

Аднак саміт ЗША — Еўрасаюз не прынёс дамоўленасці аб канчатковай адмене амерыканскіх пошлін на еўрапейскую сталь і алюміній, уведзеных падчас прэзідэнцтва Дональда Трампа.

ПР/юл