Беларуская Служба

ISW: расійская армія цягне падмацаванне ў Аўдзееўку пад Данецкам, нягледзячы на ​​вялікія страты і безвыніковыя атакі

23.10.2023 12:11
Расійская армія сцягвае дадатковыя сілы ў Аўдзееўку (горад побач з Данецкам), нягледзячы на ​​​​цяжкасці, звязаныя з неабходнасцю лабавых нападаў і правалам папярэдніх нападаў – гаворыцца ў апошнім дакладзе Інстытута ваенных даследаванняў (ISW).
Szkoła w Awdijiwce doszczętnie spłonęła po rosyjskim ataku amunicją fosforową
Szkoła w Awdijiwce doszczętnie spłonęła po rosyjskim ataku amunicją fosforowąt.me/pavlokyrylenko_donoda

Як адзначаюць амерыканскія аналітыкі, на ўчастак фронту ў раёне моцна ўмацаванай Аўдзееўкі па-ранейшаму перакідваюцца дадатковыя расійскія сілы, нягледзячы на ​​правал чарговай атакі 19-20 кастрычніка.

ISW спасылаецца на паведамленні расійскіх крыніцаў, паводле якіх істотных зменаў на лініі фронту ў нядзелю каля Аўдзееўкі не адбылося, і мяркуе, што расіяне ўзялі яшчэ адну паўзу пасля таго, як іх буйная атака правалілася і прывяла да вялікіх стратаў.

Аналітычны цэнтр таксама адзначае супярэчлівыя расійскія меркаванні аб украінскім контрнаступе ў напрамку пасёлка Пяскі (8 км на паўднёвы захад ад Аўдзееўкі).

Рэпартажы расійскіх т.зв ваенны хблогераў пацвярджаюць папярэднія ацэнкі экспертаў аб тым, што франтальныя наземныя ўдары па моцна ўмацаваных украінскіх пазіцыях у раёне Аўдзееўкі надзвычай цяжкія і наносяць вялікія страты расійскаму боку.

«Гэтыя выклікі вельмі падобныя на тыя, з якімі сутыкнуліся ўкраінцы, калі яны пачалі контрнаступ на поўдні Украіны ў чэрвені 2023 года». – адзначае ISW, дадаючы, што пакуль незразумела, ці змогуць расійскія войскі  неяк адаптавацца і пераадолець гэтыя праблемы, як гэта зрабілі ўкраінцы пасля першых няўдач.

Паводле паведамленняў украінскага боку, нягледзячы на ​​вялікія страты, расіяне перакідваюць у раён Аўдзееўкі дадатковыя сілы, у тым ліку мабілізаваных вайскоўцаў з расійскай тэрыторыі.

Украінскія войскі застаюцца ў Аўдзееўцы пад Данецкам з пачатку ўзброенага канфлікту ў 2014 годзе. Горад - цэнтр вялікага выступу, які ўдаецца ў расійскую абарону, і калі зрэзаць яго, гэта дазволіла б адсунуць лінію фронту ад Данецка. 

Паводле PAP / вх