Беларуская Служба

«Нафтагаз Украіны» спыніць транзіт расійскага газу

29.10.2023 16:32
 ЕС плануе цалкам адмовіцца ад спажывання расійскага газу да 2027 года, таму не настойвае на працягу ўкраінскага транзіту.
Ілюстрацыя Фота: Grigorii Pisotsckii/Shutterstock

«Нафтагаз Украіны» не будзе працягваць транзіт расійскага газу пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта ў 2024 годзе. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення карпарацыі «Нафтагаз Украіны» Аляксей Чарнышоў у інтэрвʼю украінскаму «Радыё Свабода».

Кіраўнік «Нафтагаза» адзначыў, што Украіна гатовая ўжо адмовіцца ад транзіту газу. Аднак працягвае транзіт выключна для падтрымкі еўрапейскіх калегаў: 

-Не існуе іншых прычын, але мы не можам пазбавіць сёння некаторыя краіны ЕС, якія, дарэчы, зʼяўляюцца нашымі партнёрамі, магчымасці атрымліваць блакітнае паліва і рыхтавацца да зімы».

Чыноўнік дадаў, што ЕС плануе цалкам адмовіцца ад спажывання расійскага газу да 2027 года, таму не настойвае на працягу ўкраінскага транзіту.

эж