Беларуская Служба

За суткі пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 110 гарадоў Украіны

04.11.2023 13:03
Украінскае войска працягвае наступальныя дзеянні ў напрамку Мелітопаля.
      62   77           .
За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 62 авіяўдары і 77 удараў з ракетных комплексаў па пазіцыях украінскай арміі і населеных пунктах. PAP/EPA/OLEG PETRASYUK

За мінулыя суткі расійскія войскі нанеслі 62 авіяўдары і 77 удараў з ракетных комплексаў па пазіцыях украінскай арміі і населеных пунктах. Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ёсць загінулыя сярод мірнага насельніцтва.

Пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 110 гарадоў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях. Пашкоджаныя жылыя дамы і грамадзянская інфраструктура.

За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла 9 удараў па раёнах канцэнтрацыі расійскіх войскаў і ваеннай тэхнікі і два ўдары па зенітна-ракетных комплексах. Падраздзяленні ракетных войскаў нанеслі ўдар па сямі раёнах канцэнтрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, станцыі радыёэлектроннай барацьбы, радыёлакацыйнай станцыі, двух складах боепрыпасаў і 10 артылерыйскіх гарматах.

Паводле Генеральнага штаба УСУ, у Северскім раёне расіяне захоўваюць ваенную прысутнасць у памежных раёнах і вядуць дыверсійную дзейнасць, каб не дапусціць перакідкі ўкраінскіх войскаў на іншыя напрамкі. Вораг таксама павялічвае шчыльнасць мінных загародаў уздоўж мяжы.

Украінцы працягваюць штурм на поўдзень ад Бахмута і наносяць страты ворагу. Расійскія войскі па-ранейшаму спрабуюць акружыць Аўдзееўку. Аднак украінскія вайскоўцы захоўваюць свае пазіцыі. Яны таксама працягваюць наступальныя дзеянні ў напрамку Мелітопаля.

IAR/аз

Украіна здольная змяніць ход вайны, запэўніў прэзідэнт Украіны

04.11.2023 08:01
Уладзімір Зяленскі наведаў жаўнераў у Дзень ракетных войскаў і артылерыі.