Беларуская Служба

Генсакратар НАТА: На гэтым тыдні міністры замежных спраў пацвердзяць доўгатэрміновую падтрымку для Украіны

27.11.2023 16:04
Украіна працягвае мужна змагацца, а мы працягваем яе падтрымліваць, запэўніў Енс Столтэнберг.
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг PAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

Генеральны сакратар НАТА заявіў, што на гэтым тыдні міністры замежных справаў краінаў альянсу пацвердзяць доўгатэрміновую падтрымку для Украіны.

Падчас прэс-канферэнцыі Енс Столтэнберг падкрэсліў, што НАТА будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца:

- Летась Украіна перамагла ў бітвах пад Кіевам, Харкавам і Херсонам. Сёлета яна таксама наносіць вялікія страты Расіі. Украіна вярнула 50 працэнтаў тэрыторый, акупаваных Расіяй. Яна перамагла, на службе незалежнасці. Гэта яе вялікая перамога. Украіна працягвае мужна змагацца, а мы працягваем яе падтрымліваць.

«Вядома, мы хацелі б, каб украінцы як мага хутчэй вызвалілі як мага больш сваёй тэрыторыі, але, нягледзячы на тое, што лінія фронту не прасунулася, украінцы змаглі нанесці расійскім акупантам вялікія страты», – дадаў генсакратар Паўночнаатлантычнага альянсу.

IAR/аз