Дзярждэпартамент ЗША выставіў афіцыйныя абвінавачанні ў ваенных злачынствах ва Украіне чатыром расійскім вайскоўцам. Паводле абвінавачання, расіяне здзекаваліся і катавалі грамадзяніна ЗША.
Генпракурор ЗША абвясціў, што гэта пачатак прыцягвання да адказнасці расіян за зверствы, учыненыя падчас вайны ва Украіне.
Абвінаваўчае заключэнне прадставіў генеральны пракурор Мерык Гарланд і яно датычыцца двух расійскіх афіцэраў і двух салдат ніжэйшага рангу.
яс