Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Украіна і яе партнёры нарошчваюць вайсковую вытворчасць

07.12.2023 11:04
Украінска-амэрыканская канферэнцыя па развіцці абароннай прамысловасці праходзіць у Вашынгтоне 7 і 8 снежня.
.
Ул. Зяленскі Фота: facebook.com/zelenskiy.official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сумеснай украінска-амэрыканскай абароннай канферэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што Кіеў у супрацоўніцтве з партнёрамі нарошчвае ўласную ваенную вытворчасць, дзеля ўмацавання сваёй абароназдольнасці.

Выступаючы перад удзельнікамі канферэнцыі па відэасувязі, Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ўкраінская зброя паспяхова выкарыстоўваецца на фронце, падкрэсліўшы, што Украіна таксама хоча ўнесці свой унёсак у бяспеку іншых краін:

- Украіна не хоча спадзявацца толькі на партнёраў. Украіна імкнецца і здольная стаць донарам бяспекі для ўсіх нашых суседзяў, калі забяспечыць сябе. Мы сапраўды можам гэта зрабіць, гэта абсалютна рэальна. Я звяртаюся да амерыканскіх абаронных кампаній з просьбай супрацоўнічаць з намі. Я перакананы, што разам мы можам пабудаваць новы і моцны арсенал свабоды.

Украінска-амэрыканская канферэнцыя па развіцці абароннай прамысловасці праходзіць у Вашынгтоне 7 і 8 снежня. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі Рады нацыянальнай бяспекі, Міністэрства гандлю, Пэнтагону і Дзярждэпартамэнту ЗША, а таксама адміністрацыі прэзідэнта Украіны, Міністэрства абароны, Міністэрства стратэгічнай прамысловасці і МЗС Украіны.

IAR/ez