Расійскія акупанты не спыняюць штурм Аўдзееўкі, што непадалёк ад акупаванага Данецку. Гэта самы гарачы ўчастак фронту. Як паведамляе Генштаб Узброеных Сіл Украіны, 6 снежня там украінскія абаронцы адбілі 34 атакі расікйскіх захопнікаў. З падрабязнасцямі карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушко:
- Расійскі план прадугледжвае захоп Аўдзееўкі да канца 2023 года. Пуціну патрэбны поспех на фронце, таму расейская армія, нягледзячы на велізарныя страты, працягвае наступаць, спрабуючы акружыць горад. Адной з галоўных мэтаў на шляху да гэтага з'яўляецца Аўдзееўскі коксахімічны завод.
Камандзір 407-га асобнага стралковага батальёна з пазыўным «Кельт», які абараняе згаданы абʼект, заявіў у эфіры аднаго з украінскіх тэлеканалаў, што перад штурмам расейцы вядуць масіраваны артылерыйскі агонь, а затым атакуюць невялікімі групамі ад пяці да 12 чалавек. Іх знішчаюць, але прыходзяць новыя і новыя групоўкі, – кажуць украінскія вайскоўцы.
Нягледзячы на гераічную абарону Украіны, расейцам удаецца павольна прасоўваць свае пазіцыі на некаторых участках.
За апошнія дні расійскія войскі дасягнулі невялікіх поспехаў ва ўсходняй частцы прамысловай зоны на паўднёва-ўсходняй ускраіне Аўдзееўкі.
iar/ez