Захад стаміўся ад вайны ва Украіне, аб'ёмы абяцанай заходняй дапамогі Кіеву скараціліся ў гадавым вылічэнні за перыяд са жніўня па кастрычнік на 87% – з 16 да двух мільярдаў еўра, – вынікае з даследавання, праведзенага Інстытута сусветнай эканомікі ў Кілі. Гэта азначае, што падтрымка Кіева з боку Захаду ўпала да самага нізкага ўзроўню з самага пачатку вайны Расіі супраць Украіны.
У Інстытуце сусветнай эканомікі ў Кілі адзначаюць, што тэндэнцыя да скарачэння дапамогі Украіне намецілася яшчэ на працягу месяцаў да справаздачнага перыяду, пры гэтым зніжэнне падтрымкі закранае ўсе сферы – гуманітарную, фінансавую і ваенную. Аднак самае моцнае зніжэнне назіраецца ў сферы аказання ваеннай дапамогі.
Такую сітуацыю, сярод іншага, можна растлумачыць адсутнасцю новых пакетаў ваеннай дапамогі ад Злучаных Штатаў, якія да гэтага часу пастаўлялі Украіне больш узбраенняў, чым усе іншыя краіны.
dw/pap/ez