Закарпацкі абласны тэрытарыяльны цэнтр камплектавання і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва (АТЦК і СП) пракаментаваў інфармацыю:
«У сувязі з пэўным грамадскім ажыятажам вакол уручэння позваў асобам прызыўнога ўзросту ў спартыўна-аздараўленчых і іншых установах вобласці паведамляем наступнае.
...Супрацоўнікі Закарпацкага АТЦК і СП працягваюць выпісваць позвы ў рамках мабілізацыйных мерапрыемстваў у законным парадку. На наш погляд, тыя мужчыны прызыўнога ўзросту, якія свядома ўхіляюцца ад службы ў войску, займаюцца ў спартыўных залах або бавіць час у аздараўленчых комплексах, не з'яўляюцца прывілеяванымі ў параўнанні з вайскоўцамі Узброеных Сіл Украіны, якія ў складаных умовах трымаюць абарону і бʼюць ворага.
...Таксама просім вас з разуменнем паставіцца да таго, што ва Узброеных Сілах, перш за ўсё, ёсць людзі, у тым ліку вашы знаёмыя, вашы сябры, бацькі, мужы, сыны і дочкі, якія чакаюць ратацыі або папаўнення».
Уручэнне позвы не азначае неадкладнага забору прызыўніка на вайну. Спачатку звяраюцца даныя, прызыўнік праходзіць медыцынскі агляд, і толькі пасля гэтага, калі чалавек годны да службы, выдаецца мабілізацыйнае прадпісанне.
вх