Беларуская Служба

Дзярждэпартамент ЗША ўхваліў продаж Ізраілю танкавых снарадаў

10.12.2023 12:55
Ізраіль будзе выкарыстоўваць узмоцнены патэнцыял у якасці сродку стрымлівання рэгіянальных пагроз і для ўмацавання абароны краіны. 
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Orhan Cam

Адміністрацыя Джо Байдэна выкарыстоўвала надзвычайныя паўнамоцтвы, каб дазволіць продаж Ізраілю каля 14 тысяч 120-міліметровых танкавых снарадаў без разгляду Кангрэсам. Паводле заявы Пентагона, дзяржсакратар Энтані Блінкен прадставіў амерыканскім заканадаўцам падрабязнае абгрунтаванне надзвычайнай сітуацыі, якая патрабуе неадкладнага продажу снарадаў і спадарожнага абсталявання ўраду Ізраіля

У заяве зазначаецца, што Ізраіль будзе выкарыстоўваць узмоцнены патэнцыял у якасці сродку стрымлівання рэгіянальных пагроз і для ўмацавання абароны краіны. Сума продажу ацэньваецца ў 106,5 мільёна долараў.

Cнарады з'яўляюцца часткай буйнейшай здзелкі, якую адміністрацыя Байдэна просіць ухваліць у Кангрэса. Кошт буйнейшага пакета складае больш за 500 мільёнаў даляраў, у яго ўваходзяць з 45 тыс. снарадаў для ізраільскіх танкаў «Меркава».

voa/эж