Беларуская Служба

Дзеці Наргес Мухамадзі ад імя маці атрымалі Нобелеўскую прэміі міру ў Осла

10.12.2023 16:21
51-гадовая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру змагаецца не толькі за правы жанчын, але і за адмену смяротнага пакарання ў Іране.
  ,         , , 10  2023 .
Сімвалічнае пустое месца, пакінутае для Наргес Мухамадзі падчас уручэння Нобелеўскай прэміі міру, Осла, 10 снежня 2023 г.Фота: Fredrik Varfjell / NTB

У нядзелю, 10 снежня, у Осла адбылося ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру. Лаўрэатка, праваабаронца Наргес Мухамадзі, якая знаходзіцца ў іранскай турме, на цырымоніі ўзнагароджання не прысутнічала. Узнагароду ад яе імя атрымалі яе дзеці – сямнаццацігадовыя блізняты Алі і Кіяна.

Старшыня Нарвежскага Нобэлеўскага камітэту Бэрыт Райс-Андэрсэн падкрэсьліла, што сёлета Нобэлеўская прэмія міру дасталася Наргес Мухамадзі за яе мужную барацьбу за свабоду і правы чалавека на працягу больш як трох дзесяцігодзьдзяў:

-І за тое, што ўзяла на сябе лідарства пасля хвалі пратэстаў, якія пракацілася па Ірану. Сёлетняя ўзнагарода адзначае мужнасць жанчын у Іране і ва ўсім свеце і іх барацьбу за асноўныя правы чалавека і спыненне дыскрымінацыі і сегрэгацыі жанчын.

Пасля ўзнагароджання Нобелеўскую прамову, напісаную лаўрэаткай, прачыталі яе дзеці. 51-гадовая лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру змагаецца не толькі за правы жанчын, але і за адмену смяротнага пакарання ў Іране.

iar/эж

Улады Ірана забралі пашпарты сям'і Махсы Аміні, не даўшы ім паехаць на цырымонію прэміі Сахарава

09.12.2023 16:45
Іранскія ўлады забралі пашпарты ў сямʼі Махсы Аміні, не даючы ім атрымаць прэмію Сахарава, прысуджаную пасмяротна маладой жанчыне Еўрапейскім парламентам.