Затрымкі ў першую чаргу выкліканы працяглай працэдурай разгляду заяў у IND. Нядаўна кіраўніцтва службы скардзілася на недахоп кадраў і празмерны прыток уцекачоў.
«У выніку патрабуецца больш часу, перш чым людзям паведамяць, павінны яны пакінуць або заставацца ў Нідэрландах», – гаворыцца ў заяве COA.
У мінулым годзе IND вырашыла падоўжыць працэс разгляду заява аб прадастаўлення прытулку з 6 да 15 месяцаў. Служба паведамляе, што цяпер апрацоўка заяўкі займае ў сярэднім год, у параўнанні з 36 тыднямі ў лютым гэтага года. Аднак, як нядаўна паведамлялі СМІ, некаторыя людзі чакаюць рашэння да двух гадоў.
PAP/вх