Агрэсары выкарысталі балістычныя ракеты «Іскандэр» і С-400. Усе яны былі збітыя ўкраінскай СПА, але аскепкі ўпалі на жылыя кварталы Кіева.
Па дадзеных ВПС Украіны, ім удалося збіць усе 10 расійскіх балістычных ракет. Па папярэдніх падліках пацярпелі 53 чалавекі, у тым ліку 6 дзяцей. 20 мірных жыхароў дастаўленыя ў шпіталь. Гэта ўжо другі масавы ракетны ўдар расіянаў па Кіеве на гэтым тыдні.
Паводле ўкраінскай выведкі, агрэсары сабралі амаль 900 ракет далёкага радыюсу дзеяння, якія, як і восенню і зімой мінулага году, могуць масава атакаваць грамадзянскія аб’екты Украіны. Аднак у параўнанні з мінулым годам ва ўкраінцаў лепшая супрацьпаветраная абарона – у асноўным дзякуючы заходнім сістэмам – у першую чаргу амерыканскім пускавым устаноўкам Patriot, якія стаяць на абароне ўкраінскай сталіцы.
IAR/нг