Беларуская Служба

Расце колькасць смяротных ахвяр пятнічнага абстрэлу Украіны

31.12.2023 07:01
Паводле аглядальнікаў, гэта быў найбуйнейшы расійскі ракетны ўдар па Украіне з пачатку вайны.
      , 29  2023 .
Украінскія ратавальнікі пасля расійскага абстрэлу ў Адэсы, 29 снежня 2023 года.PAP/EPA/IGOR TKACHENKO

Колькасць смяротных ахвяр пятнічнага ракетнага абстрэлу Кіева вырасла да 16 чалавек і можа яшчэ павялічыцца. Гэта самая высокая колькасць загінулых у адной атацы з пачатку вайны. Нагадваем, у пятніцу раніцай вораг выпусціў больш за сотню ракет па шэрагу ўкраінскіх гарадоў. У выніку дзясяткі мірных жыхароў былі забітыя, а больш за сотню параненыя. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка:

- Найбольш смяротных ахвяраў былі дабытыя з-пад завалаў складскіх будынкаў у Шаўчэнкаўскім раёне Кіева. Рашэннем кіеўскіх уладаў першы дзень Новага года аб'яўлены днём жалобы. Расіяне запусцілі па Кіеве больш за 20 ракет далёкага радыусу дзеяння. Усяго па Украіне былі запушчаныя 110 ракет і некалькі дзясяткаў беспілотнікаў. Агулам, каля 40 чалавек загінулі, а каля 160 былі параненыя. Учора жалоба была абʼяўлена ў Запарожжы, Дняпры і Адэсе. У выніку атакаў пацярпелі таксама Львоў і Харкаў. Паводле аглядальнікаў, гэта быў найбуйнейшы расійскі ракетны ўдар па Украіне з пачатку вайны.

IAR/аз

Сёння ў шэрагу гарадоў Украіны абвешчаны дзень жалобы па ахвярах учорашняга ракетнага абстрэлу

30.12.2023 17:09
Расіяне выпусцілі па тэрыторыі Украіны 110 ракет далёкага радыусу дзеяння і некалькі дзясяткаў беспілотнікаў-камікадзэ.