Ноччу Расія нанесла чарговы ўдар па Украіне. У тым ліку вораг абстраляў Кіеў. Мясцовае ваеннае камандаванне паведаміла, што запрацавала супрацьпаветраная абарона ў ваколіцах украінскай сталіцы.
Беспілотнікамі «Шахед» расіяне таксама зноў атакавалі Харкаў – у цэнтры горада адбылася серыя выбухаў, якія выклікалі пажары; разбураныя і пашкоджаныя жылыя дамы і дзіцячы садок у цэнтры горада.
У сваю чаргу колькасць пацярпелых у выніку ранейшага нападу на Харкаў, які адбыўся вечарам, вырасла да 26 чалавек. Сярод іх двое падлеткаў і журналіст з Вялікабрытаніі.
Расіяне абвясцілі, што атакі – гэта адказ на ўчорашні абстрэл Белгарада – горада, размешчанага ў 30 кіламетрах ад мяжы з Украінай. Паводле апошніх звестак, там загінулі 22 чалавекі, больш за 100 атрымалі раненні. Гэта была першая такая атака на расійскую тэрыторыю з пачатку вайны.
Паводле незалежных СМІ, гэта была адплата Кіева за пятнічную атаку на ўкраінскія гарады, але ўкраінскія ўлады не каментавалі гэтых паведамленняў.
IAR/аз