Беларуская Служба

ВПС Украіны знішчылі 21 з 49 расійскіх беспілотнікаў

31.12.2023 13:01
Расіяне атакавалі Харкаў шасцю зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300.
   21  49
ВПС Украіны знішчылі 21 з 49 расійскіх беспілотнікаў PAP/EPA/Oleg Petrasyuk

Ваенна-паветраныя сілы Украіны паведамілі, што з 49 запушчаных уначы расійскіх беспілотнікаў «Шахед-136/131» быў знішчаны 21.

Як вынікае з паведамлення ў сацсетках, раніцай вораг атакаваў з трох кірункаў – мыса Чаўда ў акупаваным Крыме, Курскай вобласці і Краснадарскага краю.

«Большасць ударных беспілотнікаў праціўнік накіраваў на перадавую абарону, а таксама на грамадзянскія, ваенныя і інфраструктурныя аб'екты на лініі фронту, у прыватнасці ў Харкаўскай, Херсонскай, Мікалаеўскай і Запарожскай абласцях», – паведамілі ВПС Украіны.

Акрамя таго, расіяне атакавалі Харкаў шасцю зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300.

IAR/Telegram/аз

Расіяне адпомсцілі ўкраінцам за абстрэл Белгарада

31.12.2023 09:47
Вораг абвясціў, што начная атака – гэта адказ на ўчарашні абстрэл расійскага Белгарада.

Сёлета сярэднесутачныя асабовыя страты расійскай арміі ва Украіне выраслі амаль на 300 чалавек

31.12.2023 11:30
Пры захаванні згаданага памеру за тры гады вайны ў Расіі будзе больш за паўмільёна забітых і параненых, кажуць брытанскія аналітыкі.