Новы год прынясе новыя рашэнні для Украіны, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў сацыяльных сетках. Ён нагадаў, што яго краіна рыхтуецца, сярод іншага, павялічыць вытворчасць зброі:
- Мы рыхтуемся вырабляць больш зброі ў наступным годзе. У нас ужо ёсць дакладны графік нашай міжнароднай працы ў студзені. Мы працуем з партнёрамі над рашэннямі, якія патрэбны кожнаму ўкраінскаму жаўнеру, усяму нашаму народу, нашай дзяржаве. І гэтыя рашэнні будуць важныя.
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што наступны год стане часам многіх глабальных рашэнняў:
- І Украіна павінна паўплываць на іх, каб дасягнуць сваіх мэтаў. Мы будзем змагацца за свой уплыў і за справядлівасць для Украіны. Я ўдзячны ўсім міжнародным лідарам, якія дапамагаюць; якія былі з намі з 24 лютага і будуць з намі ў 2024 годзе.
Нагадваем, раней прэзідэнт Украіны паведаміў, што падчас апошняга ў мінаючым годзе паседжання Штаба галоўнакамандуючага абмяркоўвалася вайсковая стратэгія Украіны на 2024 год.
IAR /аз