Губернатар рэгіёну Аляксандр Гусеў паведаміў, што выбух у варонежскай вёсцы Петрапаўлаўка звязаны з «аварыйным сходам нашага боепрыпасу».
«Абышлося без пацярпелых, але разбурэнні зафіксаваныя, папярэдне, у сямі домаўладаннях. У іх могуць быць пашкоджаны шкло і канструкцыі даху. Інфармацыя ўдакладняецца. На месцы працуе аператыўная група», – напісаў ён.
Жыхароў некалькіх вуліц пасёлка Петрапаўлаўка перавозяць у пункты часовага размяшчэння.
«2 студзеня каля 9.00 пры выкананні палёту самалёта ВКС над населеным пунктам Петрапаўлаўка ў Варонежскай вобласці адбыўся няштатны сход авіяцыйнага боепрыпаса, пацярпелых няма. Пашкоджанні атрымалі шэсць прыватных будынкаў», – пракаментавала здарэнне Мінабароны РФ.
Сёння Расія зноў масіравана абстрэльвае Украіну, вядома пра дзясяткі пацярпелых, ёсць ахвяры расійскага тэрору.
вх