Беларуская Служба

Белы дом не заняў пазіцыі адносна магчымай канфіскацыі расійскіх актываў, замарожаных у заходніх банках

04.01.2024 07:37
У адказ на пытанне Польскага радыё прэсавы сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дому Джон Кірбі сказаў, што ЗША вядуць дыскусіі на гэты конт, але цяпер засяроджаныя на вайсковай падтрымцы Украіны.
Джон КірбіPAP/EPA/SAMUEL CORUM / POOL

Падчас прэсавай канферэнцыі ў Белым доме карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі запытаўся ў Джона Кірбі пра патрабаванні канфіскацыі расійскіх актываў на 300 мільярдаў долараў, замарожаных у заходніх банках.

«Мы ўсё яшчэ размаўляем з партнёрамі аб тым, як павінна выглядаць аднаўленне і вяртанне да нармальнага жыцця Украіны пасля вайны, але цяпер наша галоўная мэта – дапамагчы ў барацьбе з расійскай агрэсіяй», – адказаў прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома.

Джон Кірбі абвясціў, што ў ЗША ўжо скончыліся сродкі на ваенную падтрымку Украіны і што пакет дапамогі ЗША, абвешчаны 27 снежня, быў апошнім, які можа быць прафінансаваны за кошт сродкаў, выдзеленых Кангрэсам да гэтага часу. Прадстаўнік Белага дома заклікаў Кангрэс ухваліць новы пакет, прапанаваны прэзідэнтам Джо Байдэнам, на суму амаль 110 мільярдаў долараў для дапамогі Украіне, Ізраілю, Тайваню і ўзмацнення аховы паўднёвай мяжы ЗША.

ав

НАТА асудзіла атакі Расіі на інфраструктуру і мірнае насельніцтва Украіны

03.01.2024 17:47
На наступным тыдні ў адказ на масавыя атакі Расіі на інфраструктуру і цывільнае насельніцтва адбудзецца пазачарговая Рада НАТА-Украіна.

У выніку абмену палоннымі ва Украіну вярнуліся 200 чалавек, у Расію – 248 чалавек

03.01.2024 18:06
Гэта найбуйнейшы абмен паміж Украінай і Расіяй з часоў поўнамаштабнага ўварвання Крамля супраць украінскай дзяржавы.