Беларуская Служба

Улады Бельгіі скардзяцца на вялікую колькасць расійскіх шпіёнаў у краіне

05.03.2024 10:10
Некалькі дзясяткаў грамадзян Расіі, падазраваных у шпіянажы, былі высланыя з Бельгіі за апошнія месяцы, паведамляюць улады краіны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Vintagelee/pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія месяцы Бельгія выслала з краіны некалькі дзясяткаў грамадзян Расіі, падазраваных у шпіянажы, паведаміў бельгійскі прэм'ер – міністр Аляксандр Дэ Кро ў інтэрвʼю тэлеканалу RTL. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка:

- Пра тое, што сталіца Бельгіі – гняздо шпіёнаў, вядома ўжо даўно. У Бруселі размяшчаюцца сядзібы інстытутаў ЕС, а таксама штаб-кватэра НАТА. Прэм’ер Бельгіі Аляксандр Дэ Кро кажа, што ў краіне ў асноўным шмат расійскіх шпіёнаў і некаторыя з іх нядаўна былі высланыя. «На паперы гэта так званыя дыпламаты, а на самой справе яны займаюцца шпіёнска-дэстабілізацыйнай дзейнасцю», – сказаў кіраўнік урада, згадаўшы таксама пра кібератакі.

«Вельмі часта, калі мы прымаем рашэнне распачаць дзеянні супраць Расіі, то нашы сайты на працягу некалькіх гадзін падвяргаюцца хакерскім нападам», – дадаў Аляксандр Дэ Кро.

Расія таксама распаўсюджвае дэзынфармацыю і сее раскол не толькі ў Бельгіі, але і ва ўсім ЕС. Чакаецца, што гэткія дзеянні будуць яшчэ больш узмацняцца па меры набліжэння да чэрвеньскіх выбараў у Еўрапейскі парламент.

IAR/аз

СМІ: Расія глушыла GPS-сігнал над Польшчай і Балтыяй

04.03.2024 15:07
У залежнасці ад сілы перашкод GPS можа даваць няслушныя паказанні ці ўвогуле перастаць працаваць, што можа прывесці да пагрозы ўзнікнення катастрофы не толькі на моры, але і на сушы.