Беларуская Служба

Дональду Трампу пагражае чатыры гады турмы або буйны штраф

15.04.2024 18:03
Сёння пачынаецца крымінальны працэс над былым лідарам ЗША.
Дональд Трамп PAP/EPA/Jabin Botsford / POOL

Былому прэзідэнту ЗША Дональду Трампу пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі або высокі штраф. Сёння пачынаецца крымінальны працэс над былым лідарам ЗША, які абвінавачваецца ў фальсіфікацыі фінансавых дакументаў у сувязі са справай аб грошах «за маўчанне», якія Трамп нібыта даў зорцы порна Стормі Дэніэлс. Працэс можа працягвацца ад 6 да 8 тыдняў.

Дональд Трамп не прызнае сябе вінаватым. Па дадзеных следства, у 2016 годзе, калі ён упершыню змагаўся за пасаду прэзідэнта, нібыта даручыў свайму былому бухгалтару выплаціць жанчыне 130 тысяч долараў за маўчанне пра ягоныя адносіны з ёй.

Праблема, аднак, не ў факце выплаты сродкаў, а ў тым, што Дональд Трамп нібыта прадставіў іх, як судовыя выдаткі.

IAR/аз