Беларуская Служба

Біскупы Шатландыі заклікаюць адмовіцца ад нядаўна апублікаваных прапаноў па легалізацыі г.зв. «дапамогі ў самагубстве»

28.04.2024 08:03
У лісце яны заяўляюць, што закон, які «дазваляе забойства братоў і сясцёр прыводзіць да небяспечнай спіралі, якая заўсёды пагражае найбольш уразлівым членам грамадства.
Аўдыё
  • Біскупы Шатландыі заклікаюць адмовіцца ад нядаўна апублікаваных прапаноў па легалізацыі г.зв. «дапамогі ў самагубстве»
.
.truthseeker08/pixabay.com/CC0

У пастырскім лісце, скіраваным да ўсіх католікаў, біскупы Шатландыі просяць іх заклікаць прадстаўнікоў улады адмовіцца ад нядаўна апублікаваных прапаноў па легалізацыі г.зв. «дапамогі ў самагубстве». Ліст прачыталі ва ўсіх 460 каталіцкіх парафіях у Шатландыі, падчас святых Імшаў 27 і 28 красавіка гэтага года.

Біскупы апісваюць прапанову, прадстаўленую лібераламі ў парламенце Шатландыі як «небяспечную» і заклікаюць парламентарыяў засяродзіць энергію на паляпшэнні паліятыўнай дапамогі, паколькі, на іх думку, яна «недафінансаваная і абмежаваная». У лісце яны заяўляюць, што закон, які «дазваляе забойства братоў і сясцёр прыводзіць да небяспечнай спіралі, якая заўсёды пагражае найбольш уразлівым членам грамадства, у тым ліку пажылым людзям і інвалідам, людзям з псіхічнымі праблемамі».

Прыводзіцца прыклад рэгіёнаў, дзе эўтаназію легалізавалі, і дзе, як у амерыканскім штаце Арэгон, палова людзей, якія вырашылі выкарыстаць дапамогу ў самагубстве, робяць гэта, таму што яны адчуваюць, што з’яўляюцца цяжарам для іх сем'яў або грамадства і сістэмы апекі здароўя. Шатландскія біскупы адзначаюць, што «калі больш слабыя людзі, у тым ліку пажылыя з абмежаванымі магчымасцямі выказваюць страх, што яны з'яўляюцца цяжарам, належным адказам не будзе меркаваць, што яны абавязаны памерці, але абавязацельства задаволіць іх патрэбы і забяспечыць клопатам і спачуваннем, якія ім неабходныя».

Біскупы Шатландыі падкрэсліваюць: «Калі наша грамадства ўжо пазначана шматлікімі няроўнасцямі, нам не патрэбна дапамога ў самагубстве, каб аказваць невыносны ціск на самых абяздоленых, якія не маюць голасу ў гэтай дыскусіі».

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры