Беларуская Служба

Колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва вырасла ва Украіне на 20%

29.04.2024 13:44
У сакавіку 2024 года загінулі або атрымалі раненні 604 мірныя жыхары, што на 20% больш у параўнанні з лютым.
ХаркаўPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Узмацненне расійскіх удараў па Украіне ў сакавіку прывяло да павелічэння колькасці ахвяр сярод мірнага насельніцтва на 20% у параўнанні з папярэднім месяцам, паведаміла ў панядзелак Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

У штодзённым абнаўленні разведкі прыводзяцца дадзеныя маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне, паводле якіх у сакавіку 2024 года загінулі або атрымалі раненні 604 мірныя жыхары, што на 20% больш у параўнанні з лютым.

Прычынай гэтых смерцяў названыя ўдары ракетаў і іншых боепрыпасаў па тэрыторыі Украіны, а таксама ўзмоцненыя бамбёжкі ўздоўж лініі фронту. У дакладзе звяртаецца ўвага на інтэнсіфікацыю скаардынаваных нападаў на аб'екты крытычнай інфраструктуры Украіны, у выніку якіх разбураныя або пашкоджаныя 20 аб'ектаў.

Як дадаецца, загінулі 57 дзяцей, што ўдвая больш, чым у лютым, і напрамую звязана з выкарыстаннем Расіяй авіяцыйных боепрыпасаў.

З 24 лютага 2022 года ва Украіне, уключаючы тэрыторыі, падкантрольныя Украіне і Расіі, зафіксавана 31 366 ахвяр сярод мірнага насельніцтва, у тым ліку 10 810 забітых і 20 556 параненых. «Гэтыя лічбы падкрэсліваюць велізарныя чалавечыя страты незаконнага ўварвання Расіі ва Украіну», — гаворыцца ў паведамленні.

ав

Вайсковая разведка Украіны: Тэлеграм блакуе нашыя найважнейшыя боты

29.04.2024 08:47
З моманту ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года мессенджер Тэлеграм стаў адным з найважнейшых інструментаў камунікацыі ў абедзвюх краінах.