Беларуская Служба

Расія і Паўночная Карэя маюць намер падпісаць дакумент аб стратэгічным супрацоўніцтве

19.06.2024 09:09
Уладзімір Пуцін прыехаў у Пхеньян упершыню за 24 гады. 
       24 .
Уладзімір Пуцін прыехаў у Пхеньян ўпершыню за 24 гады.EPA/KCNA EDITORIAL USE ONLY EDITORIAL USE ONLY Dostawca: PAP/EPA.

Сёння Пуцін сустракаецца з паўночнакарэйскім дыктатарам Кім Чэн Ынам.

На думку некаторых каментатараў, Расія мае патрэбу ў зброі і боепрыпасах ад паўночнакарэйскага рэжыму, у асноўным у ракетах і артылерыйскіх снарадах.
Паўночная Карэя, як і Іран, адкрыта падтрымлівае расійскае ўварванне ва Украіну і пастаўляе зброю арміі агрэсара.

Масква і Пхеньян маюць намер падпісаць дакумент аб стратэгічным супрацоўніцтве, які, як выказаўся Пуцін, «стане асновай добрых адносін на доўгія гады». Дарадца крамлёўскай адміністрацыі Юрый Ушакоў заявіў, што дакумент падрыхтаваны зыходзячы з эвалюцыі расійска-паўночнакарэйскіх адносінаў і ўлічвае змяненне геапалітычнай сітуацыі.

Ад пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны палітолагі папярэджваюць, што Расія стварае новую «вось зла», шукаючы саюзнікаў у краінах, дзе кіруюць таталітарныя рэжымы.

яс/IAR