У Чарнігаве на вуліцы імя Кастуся Каліноўскага размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар беларускага нацыянальнага героя.
Шыльда ўсталяваная на доме, у які трапіў снарад на пачатку сакавіка 2022 года падчас расійскага ўварвання на поўнач Украіны.
Вуліца, на якой ушанавалі памяць кіраўніка паўстання 1863 года, раней насіла назву дзеяча часоў Другой сусветнай вайны Смірнова. У гонар Каліноўскага яе перайменавалі ў 2024 годзе.
Устаноўку і выраб мемарыяльнай дошкі ініцыяваў дабрачынны фонд «Вольная Беларусь». Адпаведнае рашэнне аб устаноўцы дошкі было прынятае выканкамам Чарнігаўскай гарадской рады.
Напрыканцы красавіка 2024 года дэпутаты Адэскай гарадской рады вырашылі перайменаваць вуліцу Беларускую ў вуліцу імя Каліноўскага.
Раней ва ўкраінскіх гарадах таксама з’явіліся вуліцы Міхаіла Жызнеўскага, Аляксея Скоблі, Ліцвіна, якія загінулі ва Украіне, паведамляе «Белсат».
вс
здымак ілюстрацыйны