У Францыі праходзіць другі тур датэрміновых парламенцкіх выбараў. Іх вынік можа быць беспрэцэдэнтным у гісторыі французскай дэмакратыі.
Палітычныя партыі спадзяюцца атрымаць 289 месцаў, што дасць абсалютную большасць у Нацыянальным сходзе, ніжняй палаце парламента.
Паводле апытанняў, нацыяналісты атрымаюць больш за ўсіх, магчыма, больш за 200 месцаў. Верагодна, вялікую колькасць месцаў атрымае левы блок. Трэцяй сілай у палаце будзе кіруючая цэнтрысцкая кааліцыя прэзідэнта Макрона.
Прэзідэнт Макрон будзе вымушаны супрацоўнічаць з першым у гісторыі Францыі нацыяналістычным урадам. Паводле апытанняў, ніякая партыя не атрымае абсалютнай перавагі. Мяркуецца, што ўзнікне неабходнасць стварыць шырокую кааліцыю з цэнтраправых па камуністаў. Апошні сцэнар, які можна ўявіць гэта адстаўка прэзідэнта Макрона, аднак ён сам выключае такую магчымасць.
Невядома, ці зможа якая-небудзь партыя сфармаваць кааліцыю і ўзяць уладу. У выніку ўпершыню за паўстагоддзя Францыя можа не мець стабільнага ўраду.
Палітычны тупік у Францыі можа зацягнуцца надоўга, паколькі канстытуцыяй не вызначаны ліміт часу на прызначэнне прэм'ер-міністра. Новыя парламенцкія выбары ў Францыі можна аб'явіць найраней праз год.
Ёсць таксама асцярогі беспарадкаў і гвалтоўных дэманстрацый у выпадку перамогі нацыяналістаў. За парадкам на вуліцах краіны сочаць больш за 30 тысяч паліцэйскіх і жандараў.
яс/IAR