Беларуская Служба

Лясныя пажары ў Каліфорніі пагражаюць маёнтку Майкла Джэксана «Неверлэнд»

07.07.2024 16:06
Агонь набліжаецца да ранча – па паведамленнях СМІ – «на вялікай хуткасці».
Neverland
NeverlandJohn Wiley/Wikimedia Commons

Агонь набліжаецца да ранча – па паведамленнях СМІ – «на вялікай хуткасці». Службы робяць усё, каб выратаваць дом памерлага караля поп-музыкі.

«Неверлэнд» знаходзіўся ў зоне, якая падлягае эвакуацыі. У тушэнні пажару задзейнічаны пажарныя верталёты.

Czytaj także:

З 1988 па 2005 год маёнтак быў домам і прыватным паркам атракцыёнаў спевака, які памёр у 2019 годзе ва ўзросце 50 гадоў. Ён набыў яго прыкладна за 17 мільёнаў долараў і аформіў там, сярод іншага: заапарк, парк атракцыёнаў, чыгуначным шляхам і тэатрам.

Менавіта тут мелі адбывацца акты гвалтаў над дзецьмі, у якіх абвінавацілі Джэксана. Музыка перастаў наведваць «Неверлэнд» у 2005 годзе. Пасля таго, як яго апраўдалі, дом і парк пачалі марнець.
Маёмасць была прададзена мільярдэру Рональду Беркле ў 2020 годзе за 22 мільёны долараў.

У парку «Неверлэнд» неўзабаве будуць здымаць біяграфічны фільм пра жыццё Джэксана пад назвай «Майкл». Галоўную ролю сыграе яго 27-гадовы пляменнік Джафар. Сцэны для фільма здымаліся на тэрыторыі ў пачатку гэтага года, а па фотаздымках са здымачнай пляцоўкі было відаць, што парк забаў быў адрамантаваны.

яс