Дадзеныя аб плошчы пажараў на гэтым тыдні былі прадстаўлены Грэцкім метэаралагічным інстытутам. З 2017 года востраў Атыка страціў 37 працэнтаў сваёй лясной плошчы з-за 13 пажараў. Усяго выгарэла 45 тысяч гектараў лесу. Гэтая статыстыка пакуль не ўлічвае апошнюю серыю пажараў.
Апошні пажар пачаў распаўсюджвацца ў нядзелю ў 35 кіламетрах ад Афін і наблізіўся да цэнтра, дзе жыхары адчулі пах дыму ў паветры. Урад, які падвяргаўся крытыцы падчас пажараў, выплачвае дапамогу ў памеры 10 000 еўра для жыхароў дамоў, непрыдатных для пражывання ў выніку хвалі агню. Польскія пажарныя выказалі гатоўнасць дапамагчы Грэцыі.
У апошнія дні Іспанія і Партугалія таксама змагаюцца з моцнай спякотай, якая дасягае 40 градусаў. На іспанскай Маёрцы жыхароў і турыстаў заклікаюць эканоміць ваду. У Партугаліі згарэла 26 гектараў лесу ў нацыянальным парку Мантэзінью.
ав