Яны дапамагаюць выяўляць міны і пазіцыі праціўніка, мінімізуючы пагрозу для салдат, паведамляе ў сераду ўкраінскі сайт УНН.
Як адзначае партал, дзякуючы антыцеплавой маскіроўцы праціўніку вельмі складана выявіць сабак. Яны могуць несці карысную нагрузку 8 кг і працаваць на працягу пяці гадзін у радыусе 3,5 км ад аператара. Яны таксама вельмі ціхія. Кошт аднаго сабакі-робата вагаецца ад 4000 да 8000 еўра, у залежнасці ад версіі.
Кайл Торберн, дырэктар кампаніі па вытворчасці робатаў, паведаміў журналістам, што ўдасканаленая мадэль BAD.2 ужо даказала сваю карыснасць для франтавой лініі. «Вынікі ашаламляльныя. Нашы сабакі-робаты не толькі павышаюць эфектыўнасць баявых дзеянняў, але і ўмацоўваюць баявы дух арміі», — адзначыў ён.
Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што крыху дапрацавалі брытанскі прадукт пад свае патрэбы. Яны кажуць, што сабакі будуць выкарыстоўвацца «як шматфункцыянальная зброя». Сабакі могуць рухацца з хуткасцю 3,5 метра ў секунду, што робіць іх аднымі з самых хуткіх «салдат» на перадавой.
«Насамрэч існуе некалькі мадэляў сабак-робатаў. Некаторыя нават могуць перасоўвацца пад вадой. Яны могуць быць абсталяваны прыладай начнога бачання або цеплавой камерай, таму імі можна дыстанцыйна кіраваць ноччу або ў любы час», — сказаў Bild прадстаўнік вытворцы.