Беларуская Служба

У Францыі затрыманы Павел Дураў, заснавальнік і кіраўнік Telegram

24.08.2024 23:57
Як грамадзяніну Францыі можа пагражаць да 20 гадоў турмы.
 ,  Telegram.
Павел Дураў, заснавальнік Telegram.Фота з адкрытых крыніц.

Французская паліцыя арыштавала Паўла Дурава, заснавальніка і кіраўніка Telegram у аэрапорце «Ле Буржэ», калі ён прызямліўся на сваім прыватным самалёце.

Папярэдне, ордар на арышт Паўла Дурава ўлады выпісалі з-за таго, што ён не супрацоўнічаў з французскай паліцыяй. Таму яму могуць прад’явіць абвінавачванне як саўдзельніку незаконнай дзейнасці. Размова пра наркатрафік, махлярства, тэрарызм, распаўсюджванне дзіцячага порна і гэтак далей, паведамляе Reuters са спасылкай на TF1.

Паведамляецца, што французскія службы хочуць дабіцца доступу да зашыфраванай перапіскі ў telegram, звязанай са злачыннымі супольнасцямі. Ператрусы ідуць у прыналежных Дурову французскіх аб’ектах нерухомасці.

Улады Францыі правяраюць яго на магчымыя сувязі з Крамлём.

вх