Пад Краматорскам Данецкай вобласці ўкраінцы збілі расійскі штурмавік Су-25, паведаміла ў сераду камандаванне баявой групы «Хортыца».
«Чарговы расійскі Су-25 згарэў у стэпах украінскага Данбаса. На ўчастку Краматорска нашы вайскоўцы збілі расійскі самалёт, які спрабаваў абстраляць украінскія пазіцыі», — гаворыцца ў паведамленні камандавання ў Telegram.
Самалёт быў збіты зенітным падраздзяленнем 28-й механізаванай брыгады з ручнога ракетнага комплексу. «З сённяшняга дня ў ВПС РФ стала на адзін самалёт менш. Яго абломкі цяпер упрыгожваюць ландшафт Данбаса», — гаворыцца ў паведамленні.
Усяго за ўчорашні дзень на фронце адбыліся 184 баявыя сутыкненні паміж украінскімі і расійскімі войскамі. Найбольш жорсткія баі зараз ідуць на Данбасе, у раёне горада Пакроўска.
ПР/РАР/юл