Беларуская Служба

35-гадовая турыстка з Польшчы загінула на захадзе Грузіі

04.09.2024 18:03
У выніку атрыманых траўм 35-гадовая жанчына памерла на месцы.
Горы ў ГрузііLubos Houska/Pixabay/СС0

35-гадовая турыстка з Польшчы загінула падчас паходу да вадаспаду на захадзе Грузіі, паведамляюць у аўторак мясцовыя СМІ. Паводле звестак, жанчына спатыкнулася і ўпала ў цясніну.

Тэлеканал Mtavari TV паведаміў, што жанчына спатыкнулася, упала ў крутую цясніну і стукнулася аб камяні. У выніку атрыманых траўм 35-гадовая жанчына памерла на месцы.

Яе цела было дастаўлена ў цэнтр судмедэкспертызы ў Кутаісі. Для высвятлення абставін здарэння распачата праверка.

ав