Беларуская Служба

Расійскія беспілотнікі заляцелі ў паветраную прастору Румыніі

08.09.2024 19:01
Начны інцыдэнт, магчыма, быў звязаны з серыяй расійскіх нападаў на Украіну.
Беспілотнік "Шахед"Anelo/Shutterstock
Уначы расійскія беспілотнікі заляцелі ў паветраную прастору Румыніі. Паводле інфармацыі міністэрства абароны Румыніі, пасля інцыдэнту два знішчальнікі F-16 былі паднятыя для кантролю паветранай прасторы.
Улады Румыніі шукаюць магчымыя абломкі беспілотнікаў. Адразу пасля інцыдэнту жыхароў Тулчы і Канстанцы папярэдзілі аб магчымасці падзення прадметаў з паветра. Начны інцыдэнт, магчыма, быў звязаны з серыяй расійскіх нападаў на Украіну.
Украінская супрацьпаветраная абарона паведаміла, што ноччу яе тэрыторыю абстралялі ракетамі Х-59 і беспілотнікамі «Шахед». Былі збітыя адна ракета і 15 беспілотнікаў.
IAR/аз

Генерал Полька: Збіванне расійскіх ракет, якія пагражаюць Польшчы, над Украінай павінна быць стандартам

03.09.2024 13:01
Паводле былога камандзіра спецпадраздзялення GROM, адсутнасць рэакцыі з боку Польшчы - гэта таксама пасыл Крамлю.

Польскія вайскоўцы завяршылі пошук неапазнанага аб'екта, які ўляцеў у польскую паветраную прастору

05.09.2024 14:02
Аб'ект не быў знойдзены, паведаміла Аператыўнага камандаванне родаў войск Узброеных сіл Польшчы.