Беларуская Служба

Небяспечныя злачынцы з чатырох краін збеглі з турмы

09.09.2024 17:56
«Гэта ўключае ў сябе тое, што чалавечае жыццё можа быць пад пагрозай».
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/tadah

Пяцёра зняволеных ва ўзросце ад 33 да 61 года з чатырох розных краін збеглі з партугальскай турмы. Па дадзеных службаў, мужчыны атрымлівалі дапамогу ад старонніх людзей і ўцяклі выкарыстоўваючы лесвіцу.

Пагоня не дала вынікаў. Пра ўцёкі былі апавешчаныя службы ў суседніх Іспаніі і Францыі, а таксама Інтэрпол.

Двое партугальцаў адбывалі 25-гадовы тэрмін зняволення. Першы - за кантрабанду наркотыкаў, крадзеж, рабаванне і выкраданне людзей, другі - за вымагальніцтва, крадзеж і адмыванне грошай. 59-гадовы аргентынец адбываў пакаранне ў 18 гадоў і 10 месяцаў за крадзеж, рабаванне і адмыванне грошай, а 42-гадовы грузін быў асуджаны на сем гадоў за крадзеж і падробку дакументаў. Брытанец адбываў 9-гадовы тэрмін зняволення за выкраданне і рабаванне.

Паводле партугальскай паліцыі, усе ўцекачы, акрамя грузіна, надзвычай небяспечныя, і іх уцёкі былі вельмі добра падрыхтаваныя. Група ўжо некалькі разоў спрабавала ўцячы з турм» і зробіць усё, каб застацца на волі. «Калі я кажу ўсё, я маю на ўвазе ўсё. Гэта ўключае ў сябе тое, што чалавечае жыццё можа быць пад пагрозай», - падкрэсліў дырэктар судовай паліцыі Партугаліі Луіса Невеса.

ав