Беларуская Служба

Літоўская дапамога ахопленай вайной Украіне складае 2% ВУП Літвы

11.09.2024 18:59
Літва і Украіна падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў абароннай галіне.
У Кіеве Гітанас Наўседа сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім PAP/Vladyslav Musiienko

Літва і Украіна падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў абароннай галіне, паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас візіту ў Кіеў у сераду, 11 верасня, прымаючы ўдзел ва ўкраінска-літоўскім форуме абароннай прамысловасці.

«Кіеўскі абаронна-прамысловы форум адкрыўся падпісаннем мемарандума аб абаронным супрацоўніцтве паміж Літвой і Украінай», – напісаў літоўскі лідар на платформе X.

Прэзідэнт Літвы адзначыў, што занятасць у абароннай прамысловасці расце, а высокія тэхналогіі і машынабудаванне дапамагаюць распрацоўваць сучасныя рашэнні на полі бою. «Сумесныя намаганні прывядуць Украіну да перамогі», – падкрэсліў Гітанас Наўседа.

З украінскага боку ў форуме прыняў удзел міністр абароны Рустэм Умераў.

«Хачу пачаць з цудоўнай навіны, што Літва выдзеліць 10 млн еўра на фінансаванне нашай зброі далёкага дзеяння, у тым ліку ракеты «Паляніца». Гэта велізарная падтрымка, якая дапаможа Украіне абараняцца яшчэ больш эфектыўна», – напісаў ён у «Тэлеграме».

Умераў адзначыў, што цяпер дапамога Вільні ахопленай вайной Украіне складае 2% ВУП Літвы.

Сёння ў Кіеў прыбылі Дзяржсакратар ЗША і кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі

вс

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 628 тыс. чалавек забітымі

11.09.2024 07:41
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.

Дзяржсакратар ЗША і кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі прыбылі ў Кіеў

11.09.2024 17:38
Энтані Блінкен падчас візіту ў Кіеў азнаёміцца ​​з сітуацыяй на фронце і з мірнымі ініцыятывамі Уладзіміра Зяленскага, а таксама абмяркуе з украінскімі партнёрамі патрэбы Кіева.