Некалькі сотняў мільёнаў долараў і некалькі сотняў мільёнаў фунтаў дадатковай амерыканскай і брытанскай дапамогі абяцалі ўчора ў Кіеве кіраўнікі дыпламатыі ЗША і Вялікабрытаніі. Аднак украінцы не пачулі ад Энтані Блінкена і Дэвіда Лэмі таго, чаго чакалі больш за ўсё - дазволу на выкарыстанне заходняй зброі далёкага дзеяння для нападаў на Расію.
Энтані Блінкен паведаміў, што просьбы ўкраінскага боку адносна выкарыстання заходняй зброі перадасць прэзідэнту ЗША.
Нагадваем, яшчэ ў канцы жніўня ўкраінцы прадставілі амерыканцам спіс патэнцыйных ваенных аб'ектаў у Расіі, знішчэннe якіх ускладніла б расіянам бамбаванне ўкраінскіх гарадоў і дапамагло б украінскім войскам на фронце.
На гуманітарную дапамогу і аднаўленне разбуранай расіянамі энергетычнай інфраструктуры Украіны ЗША і Вялікабрытанія плануюць вылучыць 600 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і 700 мільёнаў долараў.
IAR/аз