Беларуская Служба

Сікорскі ў Радзе Бяспекі ААН параўнаў расіян з нямецкімі нацыстамі часоў Другой сусветнай вайны (ВІДЭА)

25.09.2024 19:32
«У чым розніца паміж тым, што вы робіце з выкрадзенымі ўкраінскімі дзецьмі, і тым, што нямецкія нацысты рабілі з вашымі і нашымі дзецьмі?».
        - ( ,   ):   ,     ,
Дэлегацыя Польшчы на паседжанні Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку (справа налева, на пярэднім плане): прэзідэнт Анджэй Дуда, міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі, пасол Польшчы ў ЗША Кшыштаф Шчэрскі PAP/Leszek Szymański

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, выступаючы на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, заявіў, што Расія здзяйсняе генацыд, выкрадаючы дзяцей на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях. Ён параўнаў расіян з нацыстамі часоў Другой сусветнай вайны.

Пастаянныя члены Рады Бяспекі ААН павінны ахоўваць мір, а не весці ўласныя войны, выкарыстоўваючы чужых дзяцей, сказаў кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства падчас дэбатаў, каментуючы масавыя выкраданні ўкраінскіх дзяцей расійскімі захопнікамі.

Міністр замежных спраў Польшчы звярнуўся да расійскага пасла ў ААН Васіля Нябензі, параўнаўшы пераслед украінскага насельніцтва Расіяй з паводзінамі немцаў падчас Другой сусветнай вайны.

«У чым розніца паміж тым, што вы робіце з выкрадзенымі ўкраінскімі дзецьмі, і тым, што нямецкія нацысты рабілі з вашымі і нашымі дзецьмі?» – спытаў Радаслаў Сікорскі падчас выступу.

Пры гэтым Радаслаў Сікорскі нагадаў аб тысячах дзяцей, якія падчас Другой сусветнай вайны былі вывезеныя немцамі на захад, каб пасля «стаць германізаванымі, светлавалосымі, блакітнавокімі, арыйскімі дзецьмі, якія лічыліся расава прыдатнымі».

Сікорскі абверг заявы Васіля Нябензі, у тым ліку аб тым, што Расія не бамбіць грамадзянскія аб'екты ва Украіне. Ён распавёў пра сваю нядаўнюю паездку ў Львоў, дзе расійская ракета патрапіла ў жылы дом, у выніку чаго загінулі дзеці.

Акрамя таго, ён абверг ілжывыя заявы Нябензі аб тым, што СССР нібыта не супрацоўнічаў з нацыстамі падчас сумеснага ўварвання ў Польшчу ў 1939 годзе. І паказаў расійскаму паслу сумеснае фота савецкіх і нямецкіх афіцэраў.

вс