Беларуская Служба

ЗША аб'явілі аб новым пакеце ваеннай дапамогі Украіне ў памеры 375 млн долараў, паабяцаўшы 8 млдр у бліжэйшыя месяцы

26.09.2024 13:27
У чацвер прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў аб рэзкім павелічэнні дапамогі Украіне, паабяцаўшы ў бліжэйшыя месяцы выдзеліць амаль 8 млрд долараў на ўзбраенне Украіны.
Joe Biden.
Joe Biden.photosince / Shutterstock.com

Дзяржаўны дэпартамент ЗША аб'явіў у сераду, 25 верасня,  аб новым пакеце ваеннай дапамогі Украіне ў памеры 375 млн долараў. Пакет уключае ў сябе патрульныя катэры, боепрыпасы для рэактыўных артылерыйскіх сістэм HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы калібра 155 і 105 мм і іншае ўзбраенне.

Дапамога Украіне прадстаўляецца ў рамках механізму Presidential Drawdown Authority (PDA), які дазваляе прэзідэнту ЗША выкарыстоўваць бягучыя запасы зброі для аказання дапамогі саюзнікам у надзвычайных сітуацыях.

Агенцтва Reuters адзначае, што гэта першы такі буйны пакет ваеннай дапамогі Кіеву за апошнія месяцы, бо Вашынгтон не даваў Украіне пакет памерам больш за 275 млн долараў з траўня.

У чацвер прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў аб рэзкім павелічэнні дапамогі Украіне, паабяцаўшы ў бліжэйшыя месяцы выдзеліць амаль 8 млрд долараў на ўзбраенне Украіны. Пра гэта амерыканскі лідар заявіў з нагоды чаканага візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Белы дом.

iar/pap/эж