Беларуская Служба

За апошнія 24 гадзіны берагавая ахова Грэцыі выратавала ў моры больш за 160 мігрантаў

27.09.2024 14:31
Каля вострава Кос, дзе затанула лодка з 16 людзьмі на борце, выцягнулі цела жанчыны.
.
.PAP/EPA/ADRIEL PERDOMO

Яшчэ адна драўляная лодка з 78 людзьмі на борце знаходзілася на поўдзень ад вострава Гаўдос. Людзей перавезлі ў порт на Крыце.

Таксама ва ўсходняй частцы Месенійскага заліва была заўважаная лодка з 70 мігрантамі. Людзей падабраў карабель пад сцягам Панамы ў супрацоўніцтве з грэчаскай аховай. Выратаваных плануецца даставіць у порт Каламата.

Паводле звестак берагавой аховы Грэцыі, у жніўні за незаконнае перасячэнне мяжы з Грэцыяй былі затрыманыя 2840 мігрантаў. 88 кантрабандыстаў арыштаваныя, 49 лодак і тры аўтамабілі канфіскаваныя.

ав