Беларуская Служба

На ЗША абрынуўся ўраган «Хэлен». Адзін з самых катастрафічных у гісторыі

27.09.2024 17:20
За апошнія дні сотні тысяч людзей эвакуяваліся з небяспечных раёнаў.
Фларыда PAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA-ULASHKEVICH

Прынамсі тры чалавекі загінулі, некалькі соцень тысяч вымушаны былі эвакуявацца, каля двух мільёнаў застаюцца без электрычнасці. Ураган «Хэлен» разбурае паўночна-заходнюю Фларыду. На думку службаў, гэта можа быць адзін з самых катастрафічных катаклізмаў у гісторыі.

Ураган нясе велізарную колькасць вады, рухаючыся па водах Мексіканскага заліва. Стыхія выклікала значны рост узроўню вады, асабліва ў паўночнай частцы штата. Службы прагназуюць, што павышэнне ў гэтым месцы можа скласці да шасці метраў. Нацыянальны цэнтр ураганаў працягвае папярэджваць аб гістарычных і смяротных паводках.

За апошнія дні сотні тысяч людзей эвакуяваліся з небяспечных раёнаў. Тым, хто застаўся, экстранныя службы загадваюць напісаць асабістыя дадзеныя і дату нараджэння на руцэ ці назе.


Фларыда Фларыда

Хуткасць ветру перавышае 200 км/г, у выніку чаго многія масты былі зачыненыя. Паводле апошняй інфармацыі, паводка можа пагражаць 46 мільёнам чалавек, а 20 мільёнам пагражае тарнада. Тысячы людзей шукаюць прытулку ў спецыяльна падрыхтаваных цэнтрах.

CBS News паведамляе пра два мільёны чалавек без электрычнасці і як мінімум пра тры смерцях.

«Хэлен» дасягнуў чацвёртую ступень па пяцібальнай шкале Сафіра-Сімпсана, што з'яўляецца вынікам высокай тэмпературы вод заліва. Службы папярэджваюць, што гэта можа быць адзін з самых разбуральных катаклізмаў у гісторыі.

ав