Раніцай у суботу, 28 верасня, у выніку расійскай атакі беспілотнікаў на Сумы загінулі восем чалавек, яшчэ дванаццаць цяжка параненыя, - паведамляюць мясцовыя ўлады.
Кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка ўдакладніў, што расійскае войска двойчы ўдарыла па медыцынскай установе ў Сумах. Пры першай атацы загінуў адзін чалавек, былі разбураны перакрыцці некалькіх паверхаў бальніцы. На месца прыбылі ратавальнікі і паліцыянты, пачалася эвакуацыя пацыентаў - у гэты момант Расія атакавала зноў. Таксама пад удар трапілі жылыя дамы.
Паводле Паветраных сіл Украіны, у ноч на 28 верасня Расія выпусціла па Украіне чатыры ракеты рознага тыпу і 73 беспілотнікі тыпу «Шахед». Дзве ракеты і 69 дронаў былі збіты. Паветраная трывога гучала ў трынаццаці абласцях Украіны.
iar/pap/эж