Беларуская Служба

У Цэнтральнай Азіі ўлады трох краін знішчаюць тэрыторыі, прызнаныя аб'ектамі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

29.09.2024 18:16
Эксперты арганізацыі «Рэкі без межаў» на ўласныя вочы ўбачылі, што бульдозеры і экскаватары разбураюць рэчышча ракі Угам. Гэта тэрыторыя ўваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны.
        -,    ,   .
Маштабныя прамысловыя работы ва ўнікальнай прыроднай зоне Заходняга Цянь-Шаня, размешчанай на мяжы Узбекістана, Кыргызстана і Казахстана.Фота: rivers.help

Эксперты ЮНЕСКА і Міжнароднага саюза аховы прыроды (МСАП) занепакоеныя дзеяннямі ўладаў ва ўнікальнай прыроднай зоне Заходняга Цянь-Шаня, размешчанай на мяжы Узбекістана, Кыргызстана і Казахстана. Гэта тэрыторыя ўваходзіць у Спіс сусветнай спадчыны.

Сумесная місія ЮНЕСКА і МСАП была праведзена ў сувязі з інфармацыяй аб тым, што тры краіны Цэнтральнай Азіі плануюць імкліва актывізаваць эканамічнае развіццё тэрыторыі, уключанай у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2016 годзе.

У Кыргызстане, з ведама мясцовых чыноўнікаў, практычна ў самым цэнтры запаведніка вядзецца незаконная здабыча алювіяльнага (асадкавага) золата, а на рацэ Чаткал плануецца пабудаваць вялізную гідраэлектрастанцыю, што прывядзе да стварэння штучнага вадаёма ў запаведных поймах. Акрамя таго, уздоўж яе плануецца пракласці хуткасную дарогу.

У Казахстане мясцовыя ўлады з гонарам прадстаўляюць праект серыі малых гідраэлектрастанцый (з адпаведнымі штучнымі вадасховішчамі) на рацэ Угам. Частку рэчышча ракі плануецца перанакіраваць у 210-кіламетровую трубу, а ваду пастаўляць у іншыя раёны Туркестанскай вобласці Казахстана.

«Нам сказалі, што праект будаўніцтва гідраэлектрастанцыі і трубаправода ў цэнтры аб'екта Сусветнай прыроднай спадчыны — на рацэ Угам — з'яўляецца лепшым варыянтам з усіх разгледжаных варыянтаў», — сказаў Аляксандр Колатаў з арганізацыі «Рэкі без межаў» пасля сустрэчы паміж місіяй ЮНЕСКА і ўладамі ў Шымкенце на поўдні Казахстана.

«Што можа быць горш за прапанаванае перагароджванне ракі каскадам плацін, фрагментацыю рачной сістэмы, стварэнне шэрагу вадасховішчаў з разбурэннем рачной экасістэмы і незваротным вывадам часткі плыні ракі Угам?» — пытаецца Котаў.

Ва Узбекістане ўжо пабудаваны дамбы на абедзвюх рэках, якія выцякаюць з запаведніка Сусветнай спадчыны — Чаткал і Угам.

Эксперты арганізацыі «Рэкі без межаў» на ўласныя вочы ўбачылі, што бульдозеры і экскаватары разбураюць рэчышча ракі Угам, перакідваюць яго ў штучнае рэчышча і заліваюць бетонным пакрыццём. Такое варварства робіцца для таго, каб пабудаваць тры малыя гідраэлектрастанцыі агульнай магутнасцю каля 5 МВт, што можа знішчыць папуляцыі рэдкіх і эндэмічных відаў рыб, якія да нядаўняга часу насялялі гэтую маленькую горную рэчку, — паведамляе сайт Rivers Help.

«Будаўніцтва Узбекістанам гідраэлектрастанцыі і Кыргызстанам шашы ў зоне (прызнанай) сусветнай спадчынай было б грубым парушэннем Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны», — заявіў Яўген Сіманаў з арганізацыі «Рэкі без межаў».

PAP/вх