На гэтай пасадзе нарвежац знаходзіўся дзесяць гадоў. На развітанне Столтэнберг заявіў, што за час ягонага кіравання НАТА перажыло найвялікшую трансфармацыю ў сваёй гісторыі. Колькасць салдат у рэжыме павышанай гатоўнасці павялічылася з некалькіх тысяч да паўмільёна, а колькасць краін, якія выдаткоўваюць больш за 2% яе ВУП на абарону павялічыўся з трох да 23.
Нарвежац падкрэсліў, што яго пераемнік валодае ўсімі паўнамоцтвамі для кіраўніцтва НАТА, напрыклад, здольны ісці на кампрамісы. «Але вы паказалі нам, што ёсць адна рэч, у якой вы не ідзяце на кампраміс — нашы агульныя асноўныя каштоўнасці», — сказаў Столтэнберг.
-Мы павінны быць упэўненыя, што Украіна пераможа як суверэнная, дэмакратычная дзяржава,- заявіў Марк Рутэ ў аўторак, у дзень, калі ён заняў пасаду генеральнага сакратара Альянсу.
Ён таксама запэўніў, што зробіць усё, што ад яго залежыць, каб трансатлантычныя сувязі заставаліся некранутымі. Раней Рутэ ў ліку сваіх прыярытэтаў называў перамогу Украіны як суверэннай дэмакратычнай дзяржавы.
ав