Беларуская Служба

Чэхія заблакавала заклікі ЕС спыніць ізраільскія атакі па Хезбале  

02.10.2024 18:21
Чэхія, Венгрыя і Аўстрыя з'яўляюцца аднымі з самых рашучых прыхільнікаў Ізраіля ў ЕС.
Ілюстрацыя Фота: Cristi Croitoru / Shutterstock.com

Чэшская Рэспубліка заблакавала заяву ЕС, якая заклікае да неадкладнага перамір'я ў Ліване, бо яна «ў аднабаковым парадку абмежавала права Ізраіля на самаабарону ад тэрарыстаў Хезбалы», паведамілі агенцтву ČTK у Міністэрстве замежных спраў Чэхіі.

Такім чынам, Еўрапейскі саюз не змог выступіць з адзінай заявай наконт канфлікту, які абвастраецца. Чэхія, Венгрыя і Аўстрыя з'яўляюцца аднымі з самых рашучых прыхільнікаў Ізраіля ў ЕС.

Пазіцыя Чэхіі прымусіла кіраўніка дыпламатыі ЕС Жазэпа Барэля агучыць уласную пазіцыю. «Цяпер зброя павінна змоўкнуць, а голас дыпламатыі павінен загаварыць так, каб яе пачулі ўсе», - сярод іншага заявіў еўрапейскі дыпламат.

iar/эж