Беларуская Служба

У Літве прынялі новы закон, з-за якога беларусам будзе складаней працаваць

05.10.2024 19:03
У бізнеса і супрацоўнікаў ёсць крыху больш за год, каб падрыхтавацца да новых патрабаванняў.
На вуліцы старой ВільніMNStudio/Shutterstock

Сейм Літвы прыняў папраўкі ў Закон аб дзяржаўнай мове. У прыватнасці, з 1 студзеня 2026 года ўсе абавязаныя выкарыстоўваць літоўскую мову пры продажы тавараў або аказанні кантактных паслуг. 

На практыцы гэта азначае, што ўсе, хто працуе непасрэдна з людзьмі, павінны будуць валодаць літоўскай мовай як мінімум на ўзроўні А2, паведамляе «Еўрарадыё». 

Патрабаванне распаўсюджваецца ў тым ліку на дастаўшчыкаў ежы, супрацоўнікаў салонаў прыгажосці і таксістаў. Гэта значыць працаваць у шэрагу сфер беларусам і іншым замежнікам без ведання літоўскай будзе амаль немагчыма. 

Як паведамляе партал Delfi, некаторыя прадпрымальнікі ўжо раскрытыкавалі новыя папраўкі. На іх думку, патрабаванні наўпрост паўплываюць на даступнасць паслуг і развіццё эканомікі Літвы. Асабліва ва ўмовах, калі краіна спрабуе прыцягваць усё новыя працоўныя рэсурсы. 

У бізнеса і супрацоўнікаў ёсць крыху больш за год, каб падрыхтавацца да новых патрабаванняў.

вс