Прэм’ер Славакіі Роберт Фіца паведаміў, што ў наступным годзе паедзе ў Маскву. Ён плануе ўзяць удзел у святкаванні гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны. Роберт Фіца заявіў, што яго паездка не будзе мець нічога агульнага з бягучымі падзеямі.
«Хто мне перашкодзіць выйсці на мірную дэманстрацыю ў Маскве?» - спытаў ён у інтэрв'ю грамадскаму Славацкаму радыё.
Сёння палітык прыняў удзел ва ўрачыстасцях, звязаных з Карпацка-Дуклінскай наступальнай аперацыяй, праведзенай Чырвонай Арміяй у 1944 годзе.
«Я паеду, таму што там загінула каля 1 800 чэхаславацкіх салдат. Я ніколі не дазволю нам з-за таго, што адбываецца сёння, забыць, што свабода прыйшла з Усходу», - падкрэсліў Роберт Фіца.
Кіраўнік славацкага ўраду ацаніў, што магчымая перамога Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША павялічыць верагоднасць спынення вайны ва Украіне. Ён таксама перакананы, што як толькі будзе падпісаны мірны дагавор, Захад вернецца да вядзення бізнесу з Расіяй.
IAR/аз